Грамадства11

Новыя абставіны гібелі Алега Бябеніна

Сябры і калегі журналіста, які паводле афіцыйнай версіі скончыў жыццё самагубствам, указваюць на дэталі, што супярэчаць гэтай версіі.

Сябры і калегі журналіста, які паводле афіцыйнай версіі скончыў жыццё самагубствам, указваюць на дэталі, якія супярэчаць гэтай версіі.

У пракуратуры ўжо агучылі версію пра самагубства, але запэўніваюць, што гэта не канчатковая выснова.

«Мы не казалі, што кропка пастаўленая. Усё яшчэ правяраецца, і самазабойства, і іншыя версіі. Калі самазабойства, дык прычыны і матывы. Будзем інфармаваць пра вынікі», —
сказала «Радыё Свабода» прэс-сакратар абласной пракуратуры Таццяна Калініна.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка шмат гадоў працаваў у адным пакоі з Алегам Бябеніным, даўно з ім сябраваў. Увечары 3 верасня Зміцер Бандарэнка быў сярод тых людзей, якія прыехалі ў вёску Пярхурава на лецішча Бябеніна, калі стала вядома пра яго смерць. Зараз Зміцера Бандарэнку здзіўляе, што следчая група не здымала ў доме адбіткаў пальцаў, дом застаўся неапячатаным, як і аўтамабіль, на якім, магчыма, прыехаў журналіст, ці яго прывезлі. Яшчэ больш пытанняў у Бандарэнкі і яго сяброў ўзнікла пасля агляду цела нябожчыка.

«Усе зафіксавалі, што калі цела Алега стаяла ў пятлі, дык правы галенастоп быў ці зламаны, ці моцна вывіхнуты.

Калі задалі пытанне намесніку пракурора, той сказаў, што Алег, хутчэй за ўсё, калі скочыў з зэдліка, пашкодзіў нагу. Яшчэ намеснік пракурора дадаў, што тады ў яго, хутчэй за ўсё, будуць пашкоджаныя шыйныя пазванкі. Я бачыў цела і пасля анатаміравання і звярнуў увагу эксперта, што правы галенастоп відавочна пашкоджаны больш, чым левы. Эксперт сказаў: не, гэта ён больш стаяў на гэтай назе, і гэта ад трупнага здранцвення. Эксперт таксама сказаў, што пашкоджанняў шыйных пазванкоў і звязак няма. Была мяккая асфіксія. А гэта той самы эксперт, які рабіў ўскрыццё і зрабіў выснову, што жыццё Алега скончылася 2 верасня. Але калі мы былі на месцы здарэння (19.00, 3 верасня), дык і міліцыянт, і намеснік пракурора казалі, што глядзіце, ён яшчэ цёплы, смерць надышла нядаўна. І ён на самой справе быў мяккі, не было трупнага здранцвення. Гэта значыць версіі эксперта і намесніка пракурора ніяк не стыкуюцца», — распавёў Зміцер Бандарэнка «Радыё Свабода». Такім чынам, абсалютна невядомы дакладны час смерці, спосаб павешання і калі і кім была пашкоджаная правая нага.

Па словах Бандарэнкі, няпраўда, што на целе Алега Бябеніна не было незвычайных слядоў, якія можна лічыць вынікам знешняга ўздзеяння.
Бандарэнка кажа пра парэзы на пальцы і сцёртую скуру на костачках левага кулака, таксама драпіна ў раёне грудзёў. На спіне нябожчыка былі заўважаныя крывяныя падцёкі ў галіне левай ныркі і на шыі. Зміцер Бандарэнка ўзгадвае, што неаднаразова мыўся з Бябеніным ў лазні і не памятае на яго целе такіх слядоў.

«Гэтыя сляды ў пратаколе агляду зафіксавалі і запэўнілі мяне, што цела з некалькіх ракурсаў сфатаграфавалі, і будуць усё правяраць», — паведаміў Зміцер Бандарэнка, які па-ранейшаму не верыць, што яго сябар мог сам сысці з жыцця.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы2

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

У Краснаярскім краі на вяселлі выбухнула бойка. Жаніх у магіле, забойца — на «СВА»18

У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні4

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак12

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі17

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы2

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць