Усяго патроху44

У Беларусі працягвае расці продаж гарэлкі

Рэалізацыя гарэлкі ў Беларусі ў студзені—сакавіку 2011 года вырасла на 1,9% у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года. З кастрычніка 2009-га па студзень 2011 года адзначалася скарачэнне рэалізацыі гэтага алкагольнага напою.

Паводле даных Белстата, продаж гарэлкі склала 2 млн. 511,4 тыс. дал, а яе доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю — 43,5% (у студзені—сакавіку 2010 года — 46,7%).

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту ў студзені—сакавіку 2011 года склала 10,6%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 1 трлн. 397,8 млрд. рублёў.

Піва за першы квартал гэтага года прададзена 7 млн. 151,9 тыс. дал, што на 26% больш, чым за студзень—сакавік 2010 года. Яго доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 12,3% (у студзені—сакавіку 2010 года — 10,8%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 482,6 тыс. дал (на 40,9% больш), вінаградных він — 744,1 тыс. дал (на 25,4% больш), пладовых він — 3 млн. 845,4 тыс. дал (на 7,9% больш). Пладовыя віны занялі 29,9% у аб'ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—сакавіку 2010 года — 30,4%).

Каньяку і брэндзі прададзена 85,7 тыс. дал (на 40,7% больш), пеністых він і шампанскага — 311,8 тыс. дал (на 24,7% больш), слабаалкагольных напояў — 244,4 тыс. дал (на 24,6% менш).

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну4

У Азербайджане асудзілі групу журналістаў. Яны атрымалі да 15 гадоў зняволення8

Студэнты пабудавалі першую ў свеце машыну хуткай дапамогі на сонечнай энергіі4

«Зноў смяюся і жартую». Гісторыя Ганны Скрыган, якая вярнулася ў прафесію эколага пасля турмы

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было6

Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску засяляюць ахоўнікаў Лукашэнкі19

Назвалі дату адкрыцця новага моста цераз Прыпяць2

Людзі на паўночнай Чарнігаўшчыне: У нас няма нянавісці да беларусаў, мы з імі перамяшаныя. А да Расіі ёсць8

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць