Бізнэсмена Кабанава, які запісаў на відэа Тура, «запрасілі» ў РУУС Партызанскага раёна
«З Партызанскага РУУС запрасілі на размову, гатовыя былі выехаць за мной», - паведаміў у Facebook Андрэй Кабанаў.
Па стане на 12.00, тэлефон бізнэсмена быў выключаны.
Адзначым, што менавіта Андрэй Кабанаў выклаў у інтэрнэт скандальнае відэа нефармальнай гутаркі з намеснікам міністра эканомікі Андрэем Турам.
Нагадаем, на прыёме ў пасольстве Швецыі чыноўнік адказаў на хвалюючае бізнэсмэна пытанне фразай, якая ў кароткія тэрміны стала крылатай: «Дружа, ты жывеш не па сродках».
Каментары