Усяго патроху

У шэрагу раёнаў Беларусі засухай пашкоджаныя збожжавыя каласавыя культуры, рапс і лён

На большай частцы Гомельскай вобласці, у паўднёвай частцы і на ўсходзе Мінскай, месцамі ў Брэсцкай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях Беларусі адзначаецца пашкоджанне засухай збожжавых каласавых культур, рапсу і лёну.
Аб гэтым паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічнага маніторынгу Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Віктар Мельнік 15 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, гэта выклікана доўгай адсутнасцю ападкаў і высокімі тэмпературамі паветра ў маі — пачатку чэрвеня. Пасевы пажаўцелі, адзначаецца засыханне лісця, на асобных участках — сцябла. У Гомельскай вобласці пачалося засыханне траў, адзначана змарненне кукурузы.

Як паведаміў Мельнік, некаторыя гаспадаркі ўжо пачалі перасяваць яравыя культуры. Сітуацыя для сельскай гаспадаркі асабліва неспрыяльная ў шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці, падкрэсліў ён.

Як адзначыў Мельнік, першая дэкада чэрвеня ў Беларусі стала рэкорднай па высокіх тэмпературах і нізкай колькасці ападкаў. Але хоць сёлетнія засушлівыя з’явы і неспрыяльныя для вырошчвання сельскагаспадарчых культур, сітуацыя «не з’яўляецца пагражальнай». «Бывалі гады, калі сітуацыя была горшая», — сказаў ён. Як адзначыў сіноптык, за апошнія тры-чатыры дні ў шэрагу раёнаў прайшлі дажджы. З пятніцы ў Беларусі зноў чакаюцца ападкі.

Мельнік падкрэсліў, што Рэспубліканскі гідраметэаралагічны цэнтр праводзіць маніторынг сітуацыі, інфармацыя аб стане сельскагаспадарчых культур своечасова даводзіцца да органаў дзяржаўнага кіравання і сельскагаспадарчых арганізацый.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну4

У Азербайджане асудзілі групу журналістаў. Яны атрымалі да 15 гадоў зняволення8

Студэнты пабудавалі першую ў свеце машыну хуткай дапамогі на сонечнай энергіі4

«Зноў смяюся і жартую». Гісторыя Ганны Скрыган, якая вярнулася ў прафесію эколага пасля турмы

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было6

Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску засяляюць ахоўнікаў Лукашэнкі19

Назвалі дату адкрыцця новага моста цераз Прыпяць2

Людзі на паўночнай Чарнігаўшчыне: У нас няма нянавісці да беларусаў, мы з імі перамяшаныя. А да Расіі ёсць8

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць