Усяго патроху33

Пра Александрыю. Амерыканскую

У ЗША горадам, які чытае найбольш, прызнаны невялікі горад Александрыя штата Вірджынія, размешчаны непадалёк ад амерыканскай сталіцы.

Ён апярэдзіў нават такія інтэлектуальныя цэнтры, як Кембрыдж (штат Масачусэтс) і Берклі (Каліфорнія), знакамітыя сваімі ўніверсітэтамі.

Такія вынікі апублікаванага даследавання, праведзенага найбуйнейшым прадаўцом тавараў праз інтэрнэт, кампаніяй Amazon. Яе эксперты выкарыстоўвалі наступную методыку: былі прааналізаваныя продажы ўсіх друкаваных кніг, іх электронных версій, газет і часопісаў пачынаючы з 1 чэрвеня 2011 года ў гарадах з насельніцтвам больш за 100 тысяч жыхароў.

У выніку першы радок заняла Александрыя, другім стаў Кембрыдж, а трэцім — Берклі. Характэрна, што ў першай дзясятцы амаль не аказалася амерыканскіх мегаполісаў, у ёй пераважаюць зусім невялікія гарады.

Чацвёртым у спісе ідзе Эн-Арбар (Мічыган). За ім — Боўлдэр у Каларада з насельніцтвам, колькасць якога ледзь дацягвае да 100 тысяч. Выбіваецца з гэтага шэрагу Маямі, які заняў шостае месца.

Далей стаіць яшчэ адзін прыгарад Вашынгтона — Арлінгтан (Вірджынія). На восьмай пазіцыі — Гейнсвіл у Фларыдзе, а на дзявяты радок здолела выйсці сталіца краіны — Вашынгтон. Замыкае дзясятку Солт-Лэйк-Сіці (Юта).

Эксперты Amazon таксама адзначаюць розныя інтарэсы і чытацкія прыхільнасці публікі ў розных гарадах.
Напрыклад, больш за ўсё кніг і брашур для падарожнікаў заказваюць ў Берклі. Пры гэтым жыхары Боўлдэра, мяркуючы па выніках даследавання, больш за ўсё клапоцяцца пра сваё здароўе — на гэты горад прыпадае больш за ўсё продажаў кніг пра дыетах і фітнэсе.

Лідар спісу Александрыя заняла першы радок і па колькасці аматараў рамантычных гісторый. А вось жыхароў Кембрыджа, мяркуючы па ўсім, больш цікавяць фінансы — універсітэцкі цэнтр першы ў заказах кніг з катэгорыі «Бізнэс і інвестыцыі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы3

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

Арабскага рускамоўнага блогера нібыта хацелі забіць у Беларусі два браты-шыіты4

МТС мяняе кошт сваіх паслуг1

Стала вядома пра стан Джо Байдэна, які змагаецца з ракам3

У Краснаярскім краі на вяселлі выбухнула бойка. Жаніх у магіле, забойца — на «СВА»18

У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні4

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы3

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць