Архіў

М.Булавацкі. Ад перамогі да перамогі

№ 15 (172), 10 — 16 красавіка 2000 г.


 

Дзень мовы

Ад перамогі да перамогі

 

У нашым дзьвюхмоўным грамадзтве чалавек або расейскамоўны або беларускамоўны — часам з рознай ступеньню агрэсіўнасьці ставіцца да іншае мовы. Натуральна, што першых болей, і беларускамоўным даводзіцца прыкладаць намаганьні, каб абараняць сваю моўную прастору.

...Сьледчы пракуратуры вядзе допыт сьведкі. Сьведка — я. Папярэджваю, што карыстаюся беларускай мовай і таму між намі могуць быць непаразуменьні. «Я знаю белорусский язык, — самаўпэўнена заяўляе сьледчы, — но протокол буду вести на русском».

Пачынае са звычайнай анкеты: прозьвішча, адрас... Урэшце даходзім да нетрадыцыйнага:

— В какой общественной организации состоите?

— ТБМ.

— Какую должность занимаете?

— Старшыня раённай арганізацыі.

Задумваецца. Потым піша: «старшина областной организации». Такім чынам, мне прызначылі воінскае званьне. Падумаў: а хто ж тады мой намесьнік — дэкан філфаку? Нібыта «сержант»?

Допыт заканчваецца. «Подпишите протокол». Не чытаючы, пішу ў канцы аркуша: «Слоў, занесеных у пратакол, я не казаў. Якасьць перакладу выклікае мае сумненьні. Дакладнасьць выказаных мною сьцьверджаньняў не гарантуецца. Можна лічыць, што з дадзеным тэкстам я незнаёмы».

Сьледчы пахмурна перачытвае прыпіску і з пакрыўджаным выглядам адкладае яе ўбок. Яму шкада дзьвюх гадзінаў дарэмна страчанага часу. Яго крыўда скіраваная не на сваю неадукаванасьць, а на маё «позёрство». Гучыць падкрэсьлена халоднае: «Вы свободны!» Апошнія словы цешаць маю душу: ад гэтага чалавека я свабодны, а вось ён ад мяне — не. Некалі ён змушаны будзе засвоіць мову. Вялікая перамога выбудоўваецца з маленькіх.

...Сход акцыянэраў унівэрмагу падыходзіў да завяршэньня. Ужо прагаласавалі і за малы памер дывідэндаў (якія могуць быць дывідэнды пры такой дзяржаўнай палітыцы?), і за склад назіральнай рады, і за іншае. Засталося апошняе пытаньне: у якой газэце даваць інфармацыю для акцыянэраў. З боку прэзыдыюму натуральная прапанова: у самай масавай газэце вобласьці «Могилёвские ведомости», органе аблвыканкаму. «Будут ли другие предложения?» — пытаньне хутчэй па інэрцыі, бо ніякіх іншых прапановаў не чакаецца. Але прапанова, як ні дзіўна, знаходзіцца. Чалавек выходзіць на трыбуну і на чыстай беларускай мове, якая вельмі мілагучна кладзецца ў вушы слухачоў, асабліва пасьля штампаванай і рвана-блытанай трасянкі папярэдніх выступоўцаў, гаворыць пра моўны падзел у грамадзтве. «І сярод акцыянэраў нашага ААТ ёсьць тыя, хто карыстаецца расейскай мовай і чытае толькі расейскамоўную прэсу, як ёсьць і тыя, хто карыстаецца беларускай мовай і чытае толькі беларускамоўную прэсу. Кожны зь іх мае на гэта аднолькавае права і аднолькава паважліва трэба ставіцца да кожнага. Таму і інфармацыю трэба даваць для адных у расейскамоўнай прэсе, для другіх — у беларускамоўнай. А беларуская газэта ў Магілёве адна — «Тыднёвік Магілёўскі». Прапаную даваць інфармацыю і туды».

Вядучая зьбянтэжаная. Яна разумее, што даваць аб’явы ў беларускую (а значыць, апазыцыйную, «бээнэфаўскую») прэсу азначае падтрымліваць гэтую прэсу, што для напалову дзяржаўнай установы аніяк немагчыма. Яна хоча запратэставаць, але раптам адчувае прыхільнасьць залі да такой прапановы. Гучаць рэплікі ў падтрымку. Людзі стаміліся засядаць, ня хочуць абмяркоўваць, прапануюць перайсьці да галасаваньня. Вядучая ня хоча скандалу ў асяродзьдзі сваіх акцыянэраў і... мабыць, нечакана для сябе прапануе падтрымаць прапанову. Яна праходзіць аднагалосна. Яшчэ адна маленькая перамога ў скарбонку вялікай.

М.Булавацкі


Каментары

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

У падмаскоўным Каледзіне пасля атакі дронаў гарыць склад лагістычнай кампаніі 3PL1

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну4

У Азербайджане асудзілі групу журналістаў. Яны атрымалі да 15 гадоў зняволення8

Студэнты пабудавалі першую ў свеце машыну хуткай дапамогі на сонечнай энергіі4

«Зноў смяюся і жартую». Гісторыя Ганны Скрыган, якая вярнулася ў прафесію эколага пасля турмы

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было6

Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску засяляюць ахоўнікаў Лукашэнкі19

Назвалі дату адкрыцця новага моста цераз Прыпяць2

Людзі на паўночнай Чарнігаўшчыне: У нас няма нянавісці да беларусаў, мы з імі перамяшаныя. А да Расіі ёсць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць