БЕЛ Ł РУС

На школьніка, які «замініраваў» сталічную гімназію, распачата крымінальная справа

2.05.2013 / 10:48

БелаПАН

Першамайскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачата справа па ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса (заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы) у дачыненні да мінскага школьніка, які «замініраваў» адну са сталічных гімназій.

Крымінальная справа распачата па матэрыялах праверкі Савецкага РУУС.

29 красавіка стала вядома, што ў гімназіі на вуліцы Куйбышава закладзена бомба. У кароткія тэрміны праваахоўнікі арганізавалі эвакуацыю навучэнцаў і педагогаў, а таксама абследавалі будынак.

Паралельна былі арганізаваны мерапрыемствы па ўстанаўленні асобы таго, хто званіў. Ім аказаўся 15-гадовы школьнік. Сам ён вучыцца ў іншай навучальнай установе.

Школьнік прызнаўся ва ўчыненым і сказаў, што патэлефанаваў проста з класа, нумар школы назваў наўздагад, хацеў пажартаваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула