БЕЛ Ł РУС

Радыё «Свабода»: «Беларуськалій» перайшоў на скарочаны працоўны тыдзень

18.10.2013 / 08:43

Паводле радыё «Свабода», Еўрарадыё

Усе службы прадпрыемства працуюць скарочаны тыдзень: тры-чатыры дні. Скараціліся і заробкі. Чакаецца, што зніжэнне нагрузкі захаваецца да лютага наступнага года, калі будуць заключаны новыя кантракты.

Пацярпелі і ўстановы, звязаныя з «Беларуськаліем». Так, сядзяць без заробкаў хакеісты салігорскага «Шахцёра».

«Нічога з Новага года не змянілася. Сітуацыя не мяняецца. Толькі пагаршалася. Ніхто нас не слухаў», — кажа трэнер «Шахцёра» Андрэй Гусаў.

Хакеісты разглядалі магчымасць байкоту чарговай гульні — з клубам «Віцебск».

Былы капітан «Шахцёра» Юрый Наваранка ў пачатку лета сышоў у «Гомель». Зараз збіраецца атрымаць свае грошы праз суд. На днях у «Гомель» афіцыйна пераходзіць яшчэ адзін хакеіст «кратоў» — Аляксандр Яронаў.

Закранулі яны і футбол. Праўда, калі беды хакейнага «Шахцёра» пачаліся з мінулага студзеня, то ў футбольнага — тры месяцы таму. Паўабаронца салігарчан Сяргей Балановіч расказвае, што ў поўным аб’ёме заробак не атрымліваў з ліпеня!

«Нейкую мінімальную частку плацяць — якую паводле закона павінны, як я разумею. А рэшту абяцаюць аддаць пазней».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула