БЕЛ Ł РУС

Абама заклікаў Шатландыю не аддзяляцца

5.06.2014 / 22:06

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што хацеў бы бачыць Шатландыю ў складзе Злучанага Каралеўства.

«У нас вызначана ёсць глыбокая зацікаўленасць у тым, каб адзін з нашых бліжэйшых саюзнікаў заставаўся моцным, надзейным, адзіным і эфектыўным партнёрам», — сказаў Абама на сумеснай прэс-канферэнцыі з брытанскім прэм'ерам Дэвідам Кэмеранам у Брусэлі.

Пры гэтым Абама падкрэсліў, што прыняць рашэнне ўсё роўна трэба будзе шатландскім выбаршчыкам.

Рэферэндум аб будучыні Шатландыі прызначаны на 18 верасня:

4 млн чалавек павінны адказаць на пытанне аб тым, ці павінна Шатландыя стаць незалежнай.

Прэм'ер-міністр Брытаніі Дэвід Кэмеран неаднаразова звяртаўся да жыхароў Шатландыі з просьбай прагаласаваць супраць яе выхаду з складу Злучанага Каралеўства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула