БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Брытаніі: Над Корнуалам заўважаныя самалёты РФ

19.02.2015 / 13:38

Знішчальнікі брытанскіх ВПС былі ўзнятыя ў паветра, пасля таго як два расійскія вайсковыя самалёты былі заўважаныя ля ўзбярэжжа ў графстве Корнуал на поўдні краіны, паведамляе мінабароны Брытаніі.

Па словах прадстаўніка ведамства, знішчальнікі суправаджалі расійскія самалёты да таго часу, пакуль яны не пакінулі зону эканамічных інтарэсаў краіны.

Пры гэтым паведамляецца, што расійскія самалёты не парушалі суверэннай паветранай прасторы Брытаніі.

Раней міністр абароны Брытаніі Майкл Фэлан заявіў, што Расія ўяўляе рэальную і непасрэдную пагрозу для дзяржаў Балтыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула