
Кіраўнік міністэрства абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан папярэдзіў краіны НАТА пра гатоўнасць расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна да дзеянняў па дэстабілізацыі сітуацыі ў краінах Прыбалтыкі.
Фэлан заявіў, расійскі прэзідэнт можа задзейнічаць спецслужбы, каб праверыць здольнасць Паўночнаатлантычнага блока рэагаваць на падобныя выклікі.
На думку міністра, у Эстоніі, Латвіі ці Літве можа быць выкарыстаны той жа сцэнар, што і раней ва Украіне, дзе канфлікт пачаўся з закіду расійскіх агентаў і выкарыстання метадаў прапаганды і кібершпіянажу.
Фэлан падкрэсліў, што альянс павінен быць гатовы да адбіцця расійскай «агрэсіі», «у якой форме яна б ні была праяўленая». Ён нагадаў пра частыя ў мінулым годзе з'яўленні расійскіх вайсковых самалётаў ля межаў краінаў НАТА і арышт эстонскага сілавіка Кохвера ў Расіі.
Каментары