Здарэнні1010

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве

У сераду і чацвер нарабіла розгаласу сітуацыя ў Барысаве, дзе былі шпіталізаваныя тры дзясяткі гадаванцаў дзіцячых садкоў з атручэннем. У сацыяльных сетках бацькі распавядаюць пра выпадкі і ў іншых гарадах, піша Onliner.by.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце масавага атручэння дзяцей паводле ч. 1 арт. 336 («Парушэнне санітарных нормаў і правілаў, гігіенічных нарматываў, што па неасцярожнасці пацягнула захворванне або атручванне людзей»). Акрамя таго, у Следчым камітэце паведамілі яшчэ пра 13 пацярпелых у розных населеных пунктах Мінскай вобласці. Расследаванне працягваецца.

Ва УУС Мінскага аблвыканкама заявілі, што супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі разам са следчымі высвятляюць усе абставіны здарэння. Рэалізацыя прадукцыі, якая магла стаць крыніцай інцыдэнту, прыпынена ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Большасць дзяцей ужо выпісана з бальніцы і пераведзена на амбулаторнае лячэнне.

З журналістамі Onliner.by звязаўся Аляксандр — мужчына, які з сям’ёй жыве ў Мінскім раёне. Падзея, якая адбылася ў Барысаве, распавёў ён, вельмі падобная на тое, што здарылася ў дзіцячым садку, куды ходзіць яго дзіця.

— У аўторак мая дачка спакойна пайшла ў садок. А пятай гадзіне яе забралі, а прыкладна а шостай — пачатку сёмай яе пачало ванітаваць. За вечар гэта паўтарылася 20 разоў. У 21:30 я прыехаў з работы, на машыне мы паехалі ў бальніцу. Жонка ўзяла з сабой тазік — дачку ванітавала нават у дарозе.

Калі мы прыехалі ў бальніцу, у прыёмным пакоі сказалі, што з Мінскага раёна мы не першыя. Суседзі пісалі ў агульных чатах, што ў іхняга сына, які ходзіць у старшую групу, пачалося тое ж самае. Проста жахліва, мы перажылі жудасную сітуацыю.

Цяпер дзяўчынка разам з мамай знаходзіцца ў бальніцы, ёй спатрэбіліся кропельніцы. Дыягназ, па словах бацькі, звязаны з атручэннем. Пры гэтым мужчына падкрэслівае, што гаворка не пра адзіночны выпадак: у адной палаце з яго блізкімі знаходзяцца дзеці з таго ж садка і нават групы. Аляксандру вядома пра чатырох шпіталізаваных дзяцей і яшчэ трох, хто лечыцца дома.

Па інфармацыі Аляксандра, у бацькоўскім чаце ў якасці магчымай прычыны недамагання дзяцей называюць пэўны кісламалочны напой. Журналісты звязаліся з загадчыцай дзіцячага садка, аднак там ад каментароў адмовіліся.

Тым часам падобнымі гісторыямі дзеляцца бацькі ў сацыяльных сетках. У многіх паведамленнях аўтары пішуць, што іхнія дзеці пілі той самы напой, пра які распавёў Аляксандр.

У чацвер з журналістамі звязаліся некалькі маці і падзяліліся тым, што здарылася з іх дзецьмі. Дзіця Алены мае 4,5 года, сям’я жыве ў Салігорску.

— Я мама аднаго з дзяцей, якое 02.06.2026 звярталася за дапамогай у прыёмны пакой дзіцячай бальніцы Салігорска ў сувязі з ванітамі. Яны пачаліся а 19:00, праз дзве гадзіны пасля таго, як я забрала дзіця са садка.

А 21:00 прыехалі ў прыёмны пакой, там ужо была чарга дзяцей дашкольнага ўзросту. Пакуль чакалі ў чарзе, усіх ванітавала. Мы чакалі доктара дакладна 1,5 гадзіны.

Да дактароў пытанняў няма, дзяцей было шмат, таму прыйшлося чакаць. Пры нас дзяцей клалі ў інфекцыйнае аддзяленне, нам таксама рэкамендавалі, але я напісала адмову. У меню на падвячорак быў [напой] — дзіця кажа, што пілі яго ў той дзень (я пыталася і ў дзень, калі стала дрэнна, і на наступны дзень перапытвала), — распавяла жанчына.

Яшчэ адна маці таксама з Салігорска — яе дзіця мае пяць гадоў, яно наведвае адзін з садкоў горада.

— [Напой] у той дзень давалі ўсім дзецям у дзіцячых садках. У майго дзіцяці 2 чэрвеня было ванітаванне. Звярнуліся ў прыёмны пакой. Там знаходзілася 12 дзяцей, 7 з іх адразу шпіталізавалі з сімптомамі атручэння. Мы напісалі адмову ад шпіталізацыі. За ноч стан палепшыўся, учора яшчэ было дома, сёння пайшло ў садок.

У чатах Салігорска вялікая колькасць маці пісала пра ванітаванне ў дзяцей. Кажуць, што атруціліся [напоем], — напісала салігарчанка.

Кацярына — шматдзетная маці. Сям’я жыве ў Любанскім раёне.

— Сітуацыя такая: мы забралі траіх дзяцей з садка, вярнуліся дадому прыкладна а 17:30. Адразу ж вырвала сына — я падумала, што гэта магло здарыцца з-за скачкоў на батуце, потым пачало ванітаваць дачку, а пасля — абодвух разам. З шостай да восьмай вечара я думала, што, можа, ім палягчэе, давала лекі — але гэта не дапамагала. Адзінае, што прыйшло ў галаву, — паехаць у прыёмны пакой. Пакуль чакалі, машыны хуткай дапамогі прыязджалі адна за адной: адно дзіця перадавалі дактарам, а ім ужо тэлефанавалі з паведамленнямі пра іншых дзяцей з такімі ж сімптомамі — гэты наплыў працягваўся да апоўначы. Потым бацькі ўжо самі прывозілі дзяцей — у той вечар іх паступіла вельмі шмат.

Мне казалі пра вірус, але ж у той дзень мае дзеці кантактавалі з іншымі — тады і яны павінны былі б заразіцца. Аднак такіх сімптомаў у іх няма. Да таго ж я ведаю, што такое ратавірус, — неаднаразова з ім сутыкалася. Як мінімум павінна быць тэмпература, а тут было толькі ванітаванне — настолькі моцнае, што сын апошні раз нават збялеў.

Але самае цікавае тое, што ўжо раніцай сімптомаў не было, дзеці былі цалкам здаровыя. Я напісала ў бацькоўскі чат — у дзвюх групах у дзяцей назіралася тое самае. Мне адказалі як мінімум тры маці. Сёння [у чацвер] нас ужо выпісалі.

Загадчыца садка сказала, што прычынай стаў [напой], бо нічога іншага быць не можа. Я паведаміла пра гэта ў санітарную службу, але там адказалі, што гэтая інфармацыя пакуль не пацверджана.

Журналісты звязаліся з вытворцам названага напою і папрасілі пракаментаваць сітуацыю. Аднак аператыўна атрымаць адказ не ўдалося.

Тым часам у Следчым камітэце пацвердзілі: на гэты момант гаворка ідзе толькі пра выпадкі ў Мінскай вобласці. Па факце здарэння ўжо заведзена крымінальная справа.

— Крымінальная справа дае больш магчымасцей для ўстанаўлення ўсіх абставін здарэння, у тым ліку для правядзення следчых дзеянняў. Яна заведзена з той прычыны, што следчымі сапраўды выяўлены парушэнні, якія прывялі да гэтых наступстваў.

У чацвер удзень міліцыя Мінскай вобласці паведамляла пра прыпыненне па ўсёй краіне рэалізацыі прадукцыі, якая магла стаць першакрыніцай сітуацыі. Аднак канкрэтны вытворца або брэнд у афіцыйных крыніцах не ўзгадваліся.

Каментары10

  • Filipp
    05.06.2026
    Дзякуй за інфармацыю, будзем чакаць як сітуацыя будзе развівацца далей.
  • как бэ
    05.06.2026
    Как бэ, поймите одну и простую вестчь, всё, что снабжает питанием, лекарствами и другими видами материального, в мистеме госзаказов, всё отдано на откуп нужным, для семьи, людям.
    За 31 год, из этих сфер и отовсюду, где есть гозаказы, гостендеры, случайные, давно выброшены, оставлены только свои и те, кто может сильно откатить.
    Поэтому ни слова про название напитка, ни слова про производителя напитка, ни слова про поставщика напитка...
    Теперь, на уровне следкома, прокуратуры, санстанции и возможно кгб, под патронажем АП сами знаете кого, идут бешенные, 24 на 7, переговоры и договоры, кто будет назначен стрелочником, а кого надо вывести из-под ответа любой ценой, чтобы тень не легла сами знаете на кого.
    И да, узаконенное бнззаконие лукашенко-шведа помогает, эффективно и нужно и сами знаете кому, решать такие вопросы.
  • Ну
    05.06.2026
    Букваў шмат, але не раскрыта самае галоўнае: што за напой і якая арганізацыя яго паставіла ў сетку навучальна-выхаваўчых дзіцячых устаноў. Але ж, зразумела, Анлайнер не будзе рызыкаваць, каб гэта даведацца, а НН не можа фізічна.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі11

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс2

Пажар у гродзенскай бальніцы справакаваў адзін з пацыентаў6

У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў3

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі11

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць