Грамадства99

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму

З 8 чэрвеня ў польскіх візавых цэнтрах змяняецца парадак запісу на падачу дакументаў. Для ўсіх катэгорый заяўнікаў і ўсіх тыпаў віз будзе ўведзены верыфікаваны ліст чакання, паведамляе visa.vfsglobal.by.

Здымак ілюстрацыйны

Пасля праходжання ўсіх неабходных этапаў рэгістрацыі заяўнік больш не будзе адразу выбіраць дату падачы дакументаў. Замест гэтага яго ўключаць у спіс чакання для атрымання свабоднага слота.

Пры гэтым без зменаў застаюцца асноўныя этапы працэдуры:

  • стварэнне і актывацыя ўліковага запісу;
  • выбар візавага цэнтра, катэгорыі і падкатэгорыі візы;
  • загрузка фатаграфіі пашпарта і аўтаматычнае запаўненне даных;
  • праходжанне праверкі асобы.

Пасля паспяховай верыфікацыі заяўка будзе дададзена ў спіс чакання. Заяўнік атрымае электронны ліст з пацвярджэннем і рэгістрацыйным нумарам.

Калі з'явяцца свабодныя месцы для падачы дакументаў, на электронную пошту прыйдзе паведамленне з магчымасцю забраніраваць дату і час візіту.

На браніраванне будзе адведзена 48 гадзін. Калі за гэты час слот не будзе выбраны, заяўку выдаляць са спісу чакання.

Таксама паведамляецца, што пры знікненні неабходнасці ў падачы дакументаў заяўнік можа самастойна адмяніць сваю рэгістрацыю ў спісе чакання праз асабісты кабінет у сістэме VFS.

Каментары9

  • Ы
    04.06.2026
    Нешта я не разумею, якім чынам гэта паляпшае сітуацыю?
  • Вішнявецкі
    04.06.2026
    зарэгістрваваўся у віш ліст, пачакаў некалькі месяцаў. Далі слот. Рэгістрацыя можа не прайсці з нейкай тэхнічнай прычыны на сайце. Часта не прымае фота пашпарта, не прыходзіць імейл, ці нейкі код не саўпадае. Заблакавалі. Гудбай. Станавіся у пачатак калейкі.
  • Вадзім
    04.06.2026
    Нарэшце.... Нанялі талкавейшага праграмера?

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць