БЕЛ Ł РУС

У Брэсце двое падлеткаў праваліліся пад лёд: адзін выратаваны, другі патануў

26.02.2015 / 10:03

Увечары 25 лютага два школьнікі з Брэста 2000 і 1999 года нараджэння, знаходзячыся на возеры Вычулкі, гулялі па лёдзе.

Выходзячы на бераг, яны праваліліся пад лёд за 15 м ад берага. Малодшага з іх выратаваў 25-гадовы мужчына — сведка здарэння. Падлетка перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, ён шпіталізаваны ў бальніцу з папярэднім дыягназам «пераахаладжэнне». Цяпер яго стан стабільны.

Патанулага хлопчыка дастала вадалазная служба на глыбіні 4 м.

Ратавальнікі заклікаюць дарослых пагаварыць з дзецьмі. Выхад на тонкі лёд смяротна небяспечны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула