БЕЛ Ł РУС

У фінал конкурсу «Басовішча» трапілі «.К», «The Glitchhh», «Intelligency» і «M.G.»

22.02.2016 / 14:04

19 лютага ў клубе Ili прайшло «Адборышча», на якім былі абраныя чатыры гурты-фіналісты.

10 гуртоў і выканаўцаў трапілі ў паўфінал конкурсу да фестываля музыкі маладой Беларусі «Басовішча», які прайшоў у Мінску. З іх журы адабрала чатыры каманды, якія паўдзельнічаюць у фінале, які пройдзе на самім фестывалі ў Гарадку (Польшча) 22 і 23 ліпеня. У іх лік трапілі ,The GlitchhhIntelligency і M.G. Пераможцы фіналу атрымаюць грашовую ўзнагароду, магчымасць выступіць у другі дзень фэсту, гарантаванае месца ў праграме «Басовішча-2017» ды ратацыю сваіх песень у эфіры «Беларускага Радыё Рацыя».

У журы «Адборышча» увайшлі старшыня БАСу Ганна Пякарская, Алег Хаменка, Віктар Сямашка, Маша Яр, Віталь Зыблюк, Ілона Карпюк, Хрысціна Дарапей, Сяргей Будкін, мелі па голасу таксама пераможцы «Басовішча-2015» – гурты Navi іTonqixod.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула