БЕЛ Ł РУС

Мінчук спаліў чужое аўто, каб паглядзець, як спрацуюць пажарныя

23.03.2016 / 14:02

УШ

Міліцыяй затрыманы 25-гадовы мінчанін, які падазраецца ў падпале аўтамабіля, паведамляе прэс-служба Кастрычніцкага РУУС Мінска.

У ноч з 4 на 5 сакавіка каля дома па вуліцы Кірава адбылося ўзгаранне аўтамашыны маркі «Опель», прыпаркаванай у двары. У выніку пажару аўто амаль цалкам згарэла.

Суседнія машыны былі пашкоджаныя агнём. Праз некалькі гадзін эксперты змаглі вызначыць прычыну ўзгарання — падпал. Затрымалі падазраванага.

У ходзе праверачных мерапрыемстваў аператыўнікі ўстанавілі, што малады чалавек пранік у аўтамабіль праз незачыненыя дзверы з боку кіроўцы. З салона ён забраў флэш-карту і карту горада. Пасля чаго кінуў падпаленую паперу на сядзенне кіроўцы, у выніку чаго загарэўся транспартны сродак. Зламыснік сам паведаміў аператару 101 аб узгаранні машыны. Свой учынак ён патлумачыў тым, што хацеў паназіраць, наколькі хутка і прафесійна спрацуюць пажарныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула