БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік НАТА пацвердзіў планы размясціць 4 батальёны ў Прыбалтыцы і Польшчы

3.05.2016 / 07:53

Кіраўнік Пентагона Эштан Картэр пацвердзіў, што НАТА разглядае магчымасць размяшчэння чатырох батальёнаў у Латвіі, Літве, Эстоніі і Польшчы. Пра гэта ён заявіў у час рабочай паездкі ў Германію, як паведамляе газета Washington Post.

У канцы красавіка газета Wall Street Journal паведамляла, што НАТА збіраецца накіраваць каля чатырох тысяч чалавек ва Усходнюю Еўропу для ўзмацнення абароны межаў з Расіяй.

Намеснік міністра абароны ЗША Роберт Ворк тады адзначаў, што НАТА накіроўвае свае сухапутныя войскі да межаў Расіі ў якасці адказу на ваенную актыўнасць Масквы ля тэрыторый Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Раней у красавіку ЗША накіравалі ў Румынію два знішчальнікі для абароны краін Балтыі ад ваеннай пагрозы Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула