БЕЛ Ł РУС

Снегапады пакінулі без электрычнасці каля паўтары сотні населеных пунктаў Беларусі

10.11.2016 / 10:24

Nashaniva.com

За мінулыя суткі на тэрыторыі краіны праз неспрыяльныя ўмовы надвор'я, выкліканыя вялікімі снегападамі, перыядычна парушалася электразабеспячэнне 144 населеных пунктаў, паведамляе прэс-служба МНС са спасылкай на дадзеныя Белэнерга.

Раніцай 10 лістапада засталіся без электразабеспячэння 36 населеных пунктаў, 7 сельскагаспадарчых будынкаў, 146 трансфарматарных падстанцый у Брэсцкай і Віцебскай абласцях.

МНС паведамляе, што вялікія снегапады па аператыўнай інфармацыі не выклікалі затораў на дарогах.

У Брэсцкай вобласці падраздзяленні МНС аказалі дапамогу ў выманні з снежных заносаў трох аўтамабіляў (1 грузавога і 2 легкавых), у якіх знаходзіліся 5 чалавек. Таксама ратавальнікі прыбралі з праезнай часткі дрэвы, якія зваліліся на дарогу. Пацярпелых няма.

Для расчысткі дарог і ўборкі снегу задзейнічаны 2.102 адзінкі тэхнікі і 4.117 работнікаў розных арганізацый, паведамляе МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула