Журналіст «Камсамолкі» прапанаваў барбершопу «Чэкіст» крэатыўны лагатып
Мікіта Недаверкаў апублікаваў у сваім твітар-акаўнце варыянт лагатыпу для нядаўна адкрытага ў Мінску барбершопа з назваю «Чэкіст».
Сёння ж гэты барбершоп наведалі Зміцер Дашкевіч і Эдуард Пальчыс з сябрамі, каб спрабаваць пераканаць уладальнікаў змяніць назву.