Грамадства120120

Дашкевіч і Пальчыс наведалі барбершоп «Чэкіст», але не для стрыжкі ФОТА

Маладафронтавец Зміцер Дашкевіч, блогеры Эдуард Пальчыс і Стась Карпаў, актывіст «Дзеі» Пятро Маркелаў і дызайнер Аляксандр Чабатароў прыйшлі ў новаадкрыты барбершоп «Чэкіст», каб паразмаўляць з яго заснавальнікамі пра назву ўстановы.

Алег Кот, які напярэдадні абяцаў разбіць галовы ўсім, хто крытыкуе «Чэкіста», быў дастаткова лагодны. Удзельнікі перформанса збіраліся павесіць плакат Чабаторава аб падзеях 1937 года. Аднак Кот сарваў яго са сцяны, змяў і выкінуў.

Зрэшты, намераў біцца ў яго не было. Калі Пальчыс спрабаваў расказаць пра ахвяраў чэкістаў, то адказ быў кароткі: «Не трэба нас вучыць маралі».

Некалькі наступных спробаў павесіць у барберы плакат поспехам таксама не сканчваліся. Кожны раз цырульнікі яго зрывалі. Эдуард Пальчыс прапанаваў хлопцам змяніць назву ўстановы. Маўляў, тады зладзім такі бясплатны піяр, што ад кліентаў адбою не будзе.

Сам раён на вуліцы Ціміразева, дзе адкрылася цырульня, не самы шматлюдны. Цікава, ці ёсць там патэнцыял для паўнавартаснай працы такой установы. Зрэшты, над галавой аднаго наведвальніка шаманілі ў той самы момант, калі прыйшлі актывісты, а другі чакаў сваёй чаргі.

Калі Алег Кот прапанаваў Змітру Дашкевічу пастрыгчыся ды спакойна паразмаўляць адзін на адзін, то Зміцер адмовіўся. Кажа, што пакуль ягоныя перакананні карыстацца паслугамі «Чэкіста» не дазваляюць. Уладальнікам прапанавалі запусціць галасаванне ў інтэрнэце адносна новай назвы. Кот паабяцаў падумаць над такой прапановай.

Калі прапанавалі назву «Зянон», то ўласнік проста сказаў: «Давайце грошы, адкрыем вам і Зянона».

Каментары120

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць