БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Палтавы не можа трапіць у кабінет, бо пакрыўджаная папярэдніца знесла ключы

17.09.2018 / 11:46

НТ

Панядзелак, вядома, дзень цяжкі. Асабліва ён такім аказаўся для новага сакратара Палтаўскай гарадской рады, які не змог патрапіць у свой працоўны кабінет.

Дэпутат прыйшоў на працу, але выявілася, што ключ ад кабінета ёсць толькі ў папярэдніцы сакратара, якую звольнілі ў пятніцу. Сама жанчына не згодная з гэтым рашэннем, таму ключ на вахту не здала.

Не змог дэпутат трапіць у кабінет нават пасля таго, як выклікаў паліцыю і следча-аператыўную групу. Загадчык гаспадарчай часткі рады адмаўляецца ламаць дзверы.

Давялося проста па аб’яве выклікаць майстра, які займаецца аварыйным адкрыццём дзвярэй.

Зараз у Палтаўскай гарадской радзе месца кіраўніка вакантнае. Гэта значыць, што фактычна абавязкі кіраўніка горада выконвае сакратар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула