БЕЛ Ł РУС

За галаву слонімскай чупакабры абяцаюць 500 рублёў

20.09.2018 / 09:19

Nashaniva.com

За забойства слонімскай «чупакабры» прызначылі прэмію ў памеры 500 рублёў. Такая інфармацыя распаўсюдзілася ў сацыяльных сетках.

На днях леснікі, якія збіралі грыбы недалёка ад вёскі Харашэвічы, зафіксавалі на фота невядомага звера. Галава звера была падобная на сабачую, а тулава — на ваўка, — растлумачылі відавочцы. Валерый Гульнік, жыхар вёскі Дзераўная, у якога невядомы звер разарваў сабаку, паведаміў, што знікненні сабак усё яшчэ працягваюцца, піша Газета Слонімская.

Паляўнічыя амаль стапрацэнтна ўпэўненыя: працуе мацёры воўк, не здольны паляваць паўнавартасна — бярэ малых сабак.

Устаноўлены сляды, адкуль звер выходзіць. Вырашана ўзмацніць начное паляванне. За адстрэл ваўка даецца прэмія 500 рублёў, дадае hrodna.life

Нагадаем, у Слонімскім раёне невядомая жывёла пачала нападаць на свойскую жывёлу і гадаванцаў у жніўні. Сабак, курэй, гусей хаваюць у дамах і адрынах, а самі баяцца вечарам выходзіць на вуліцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула