БЕЛ Ł РУС

Двое былых кіраўнікоў Каталоніі абвясцілі галадоўку ў турме

1.12.2018 / 20:25

Nashaniva.com

Двое каталонскіх лідараў, якія чакаюць суду ў іспанскай турме за іх ролю ў арганізацыі рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі, пачалі галадоўку, паведамляе AFP.

Джордзі Санчэс, былы кіраўнік уплывовага руху нацыянальнай незалежнасці ANC, і былы міністр каталонскага рэгіянальнага ўрада Джордзі Турул, пайшлі на гэты крок, каб «палепшыць паінфармаванасць аб іх гаротным становішчы», заявіў адвакат на прэс-канферэнцыі ў Барселоне.

«Я не рэкамендаваў гэты метад, гэта рашэнне маіх кліентаў, і ў іх ёсць мая поўная падтрымка», — дадаў ён.

Адвакат таксама заявіў, што абодва мужчыны абвінавачваюць Канстытуцыйны суд Іспаніі ў блакаванні сваіх апеляцый па пазбаўленні волі ў Еўрапейскі суд па правах чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула