БЕЛ Ł РУС

Зайшоў, асядлаў і паехаў. Як у Касцюковіцкім раёне з фермы скралі каня

31.01.2019 / 13:10

Nashaniva.com

У Касцюковіцкім раёне 19 студзеня з хлява на тэрыторыі фермы скралі каня, паведамляе СК.

Падазраваны быў аператыўна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. 56-гадовы нецвярозы мясцовы жыхар пранік у хлеў, сеў на каня і паехаў.

У ходзе допыту падазраванага следчы дазнаўся, што конь патрэбен быў для продажу ў Расію (атрымання грошай).

Распачата крымінальная справа. Каня ацанілі ў 970 рублёў.

Фота СК

Да падазраванага прыменена мера працэсуальнага прымусу — абавязацельства аб яўцы, праведзены яго допыт. Жывёла вернута ўласніку.

СК дадае, што з пачатку 2019 года заведзены чатыры крымінальныя справы аб крадзяжы жывёл. Напрыклад, у пачатку гэтага года спрабавалі выкрасці свіней, а ў мінулым годзе было зарэгістравана больш за дваццаць фактаў крадзяжу пчаліных вулляў з пчоламі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула