БЕЛ Ł РУС

МУС Францыі распавяло пра барацьбу з наступствамі пажару ў Нотр-Дам-дэ-Пары

16.04.2019 / 08:56

Nashaniva.com

Французскія пажарныя лакалізавалі ўзгаранне ў саборы Нотр-Дам і працягваюць змагацца з агнём. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар пры МУС Францыі Ларан Нуньес, перадае Reuters.

«Пажар знаходзіцца пад кантролем, але не цалкам патушаны», — заявіў Нуньес. Паводле яго слоў, прычына пажару ў саборы дагэтуль невядомая, улады працягваюць расследаванне.

Узгаранне ў Нотр-Дам-дэ-Пары адбылося ўвечары 15 красавіка. Паводле папярэдніх звестак, пажар пачаўся ў момант правядзення рэстаўрацыйных работ. Будынак закрылі для наведвальнікаў прыкладна за пяць хвілін да пачатку пажару, ніхто не пацярпеў. Аднак цяжкія раненні атрымаў адзін з пажарных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула