БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка выказаўся пра каранавірус і даў некалькі парадаў

4.02.2020 / 11:31

Nashaniva.com

Зрабіць з Кітая ізгоя праз каранавірус не атрымаецца. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у Добрушы, піша БелТА.

«Нам варта трывожыцца. Але толькі ў адным — мыйце рукі, менш абдымайцеся з незнаёмымі людзьмі на вуліцы. Усё астатняе — за Міністэрствам аховы здароўя. Калі мы не пылім, гэта не значыць, што мы не займаемся гэтым пытаннем», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што не прыніжае небяспеку віруса, але на гэтай праблеме нажываюцца шматлікія кампаніі. «Гвалт падымаць не трэба, трэба проста ціха працаваць», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула