БЕЛ Ł РУС

У Баранавіцкім раёне каля дарогі знайшлі цела 32-гадовага мужчыны са слядамі забойства

25.01.2021 / 17:38

Nashaniva.com

Следчыя высвятляюць акалічнасці забойства мужчыны ў Баранавіцкім раёне.

Цела 32-гадовага мужчыны знайшлі днём 23 студзеня ў кювеце непадалёк ад вёскі Чэрніхава. Агляд паказаў, што смерць можа насіць крымінальны характар. Распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса.

Мужчына цягам некалькіх гадоў пражываў на тэрыторыі Расіі, злоўжываў спіртнымі напоямі. У пачатку студзеня ён прыехаў пагасцяваць да бацькоў у Нясвіжскі раён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула