БЕЛ Ł РУС

Лябедзька: Рыгоні лабіруе інтарэсы махляроў і фальсіфікатараў

8.06.2009 / 12:11

Старшыня АГП пра прыезд спецдакладчыка ПАРЕ Андрэа Рыгоні.

«Мэтай прыезду А.Рыгоні ў Мінск з’яўляецца змякчэнне сітуацыі вакол намеру вярнуць статус спецыяльна запрошаных у ПАРЕ для дэпутатаў прызначанай палаты прадстаўнікоў», — лічыць старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

«Сітуацыя неадназначная. Спадар Рыгоні, як паказала практыка, лёгка паддаецца чарам і прывабнасці беларускіх уладаў і, як вынік, мяняе пазіцыю як дама пальчаткі», — сказаў палітык.

Па словах Лябедзькі, намер вярнуць статус спецыяльнага запрашэння — гэта «палітычны скандал». «Махляроў хочуць пасадзіць побач з дэмакратычна абранымі дэпутатамі. Няхай гэта і заднія шэрагі залі пасяджэнняў», — гаворыць лідэр АГП.

«Атрымліваецца, што спадар Рыгоні лабірае інтарэсы махляроў і фальсіфікатараў.
Афіцыйны Мінск не выканаў ніякіх умоваў, каб статус быў адноўлены. Заявы, калі не будзе прагрэсу, то праз год зноў замарозяць, выклікаюць толькі ўсмешку», — падсумоўвае А.Лябедзька.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула