БЕЛ Ł РУС

У Смаргоні мужчына абліў кіпнем з пяльменямі двухгадовую падчарку

27.04.2021 / 10:18

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў адной з кватэр на вуліцы Юбілейнай. У гэтага мужчыны ёсць жонка і агульнае дзіця, у жанчыны яшчэ дзве дачкі ад першага шлюбу, піша kraj.by.

Здарэнне адбылося 8 сакавіка, калі бацька гэтых дзяўчынак прыйшоў павіншаваць былую жонку і іх са святам.

У выніку на кухні паміж мужчынамі завязаўся канфлікт. Цяперашні муж быў п'яны. Ён ударыў у твар былога мужа жонкі, калі той трымаў на руках сваю 2-гадовую дачку. Пасля гэтага абвінавачаны ўзяў на пліце рондаль, дзе варыліся пяльмені, і плюхнуў на абаіх кіпнем. 

Мужчына з дачкой атрымалі тэрмічныя апёкі. У яго абпаленыя рукі, у дзяўчынкі — грудзі і жывот.

Абвінавачаны ўжо мае непагашаную судзімасць за нявыплату аліментаў. Мера стрымання да яго пакуль не абіралася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула