Мілінкевіч сустрэўся са старшынём Еўрапарламента
Лідэр Руху «За Свабоду» запрасіў Ежы Бузка на Беларускі Еўрапейскі форум, што адбудзецца ўвосень.
Лідэр руху «За Свабоду» запрасіў Ежы Бузка на Беларускі Еўрапейскі форум, што адбудзецца ўвосень.
У суботу 8 жніўня ў мястэчку Нідзіца адбылася сустрэча паміж лідэрам Руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам і старшынёю Еўрапарламенту Ежы Бузкам.
Палітыкі абмеркавалі эканамічную і палітычную сітуацыю ў Беларусі, пытанні правоў чалавека, палітычных вязняў, стан СМІ і грамадзянскай супольнасці, праблемы рэгістрацыі палітычных партыяў і НДА, а таксама перспектывы супрацоўніцтва беларускіх праеўрапейскіх сілаў з Еўрапарламентам.
Аляксандр Мілінкевіч распавёў пра мэты, задачы і падрыхтоўку да Беларускага Еўрапейскага Форуму. Ён таксама запрасіў Бузка на Форум у якасці ганаровага замежнага госця.
Сёння лідэр Руху «За Свабоду» правядзе шэраг працоўных сустрэчаў у Варшаве.