БЕЛ Ł РУС

Так будзе выглядаць пяціметровы жалезны плот на мяжы Польшчы і Беларусі ФОТАФАКТ 

17.02.2022 / 10:19

Nashaniva.com

«Жалезную заслону» на мяжы з Беларуссю палякі ставяць на забетаніраваныя апоры, а сам плот зроблены са стальных канструкцый.

Фота: Памежная служба Польшчы

Працы па ўзвядзенні агароджы пачаліся ў студзені. Частку плота паказалі падчас прэс-канферэнцыі ў вёсцы Тоўшчы (Tołcze) Падляскага ваяводства.

Перыметр будуць маніторыць з дапамогай камер вонкавага назірання і датчыкаў руху. Яшчэ для памежнікаў побач з плотам паставяць дзяжурныя вышкі.

Усяго на беларуска-польскай мяжы польскія ўлады хочуць усталяваць 186 кіламетраў плота з 22 праходамі для сцежак дзікіх жывёл. Раней паведамлялася, што над 5-метровай секцыяй яшчэ нацягнуць калючы дрот.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула