БЕЛ Ł РУС

Схапіў і кінуўся ўцякаць. У Гродне скралі з аптэкі градуснік

4.11.2022 / 11:13

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў аптэцы на вуліцы Савецкіх памежнікаў, паведамляе абласная міліцыя.

45-гадовы мужчына пасля распіцця спіртных напояў занепакоіўся пра сваё здароўе. Ён зайшоў у аптэку і без роспытаў прадаўца, чым можна дапамагчы ў гэтай сітуацыі, схапіў з прылаўка першы, які трапіўся, лічбавы тэрмометр і ўцёк.

Неўзабаве падазраваны быў затрыманы ўчастковым інспектарам міліцыі Кастрычніцкага РУУС.

Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Рабаванне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула