Футбольную зборную летам прытуліць Будапешт
Беларуская федэрацыя футбола (АБФФ) назвала месца правядзення двух чэрвеньскіх матчаў нацыянальнай зборнай кваліфікацыі Еўра-2024.
Фота з сайта АБФФ
Дасягнутая дамоўленасць з венгерскай федэрацыяй футбола аб правядзенні ў чэрвені двух хатніх адборачных матчаў зборнай Беларусі. Яны пройдуць у Будапешце на стадыёне «Ферэнц Сусы».
16 чэрвеня беларуская каманда згуляе з Венгрыяй, а 19 чэрвеня з Косава.
Пасля пачатку вайны ва Украіне, згодна з рашэннем УЕФА, хатнія матчы зборнай праходзяць на нейтральнай тэрыторыі і без допуску заўзятараў на трыбуны.
Перад гэтым зборная Беларусі ў якасці хатняга стадыёна выкарыстоўвала стадыён у Нові-Садзе (Вайводзіна, Сербія).
Беларусы няўдала стартавалі ў адборачным турніры. Спачатку яны былі разгромленыя Швейцарыяй (0:5), а затым прайгралі Румыніі (1:2).
Чытайце таксама:
АБФФ не ведае, што рабіць з «Шахцёрам». А прыняць рашэнне трэба цягам тыдня