Беларускія прапагандысты заблыталіся ў свастыцы і інтэрнэт-меме
Дзяржгазета «Беларусь сегодня» ў матэрыяле пра газвагены, якія выкарыстоўваліся ў Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны, чамусьці апублікавала фота, якое складана назваць гістарычным, заўважыў Reform.by.
Газваген з матэрыялу «Беларусь сегодня»
На фота адлюстравана машына-душагубка з нанесеным на яе лагатыпам «грамар-нацы» — так жартам называюць людзей, якія вельмі любяць выпраўляць чужыя граматычныя памылкі. Лагатып уяўляе сабой лацінскую літару «G», стылізаваную пад свастыку. Натуральна, у гады вайны такога лагатыпа не існавала.
У інтэрнэце можна знайсці і арыгінальнае фота газвагена. Ніякіх літар «G» на ім няма.
Газваген. Арыгінальнае фота
Навошта газеце спатрэбілася фальсіфікаваць гістарычнае фота і займацца фоташопам, не даючы ніякіх тлумачэнняў чытачам, застаецца загадкай.