Расійскія войскі адступілі з Ураджайнага пасля 11 дзён баёў — ваенкары
Сяло Ураджайнае знаходзіцца на беразе ракі Мокрыя Ялы ў Валнавахскім раёне Данецкай вобласці. Побач з ім, на другім беразе ракі — сяло Старамаёрскае, вызваленае ўкраінцамі ў сярэдзіне ліпеня.
Баі на гэтым кірунку ідуць вельмі цяжка. Баі пад Старамаёрскім ішлі каля месяца. Суседні Раўнопаль быў вызвалены 26 чэрвеня, Макараўка — у сярэдзіне чэрвеня.
Але з заняццем гэтых сёлаў украінская армія заканчвае зразанне так званага Урэмеўскага выступу і выходзіць на першыя рубяжы «лініі Суравікіна» пад Старамлынаўкай.
За два з паловай месяцы баёў украінскай арміі ўдалося прасунуцца на 5—10 кіламетраў у раёне Урэмеўскага выступу і на некалькі кіламетраў — каля Рабоціна.
Чытайце таксама:
Еўрасаюз паставіў Украіне 200 тысяч боепрыпасаў і дзве тысячы ракет. Абяцалі мільён
Крымскі мост быў у дыме. Перад гэтым там былі чуваць гукі выбухаў