Вайна2727

Еўрасаюз паставіў Украіне 200 тысяч боепрыпасаў і дзве тысячы ракет. Абяцалі мільён

Краіны Еўрасаюза ўжо паставілі Украіне больш за 200 тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў і больш за дзве тысячы ракет розных тыпаў. Пра гэта ў размове з агенцтвам France Presse паведаміў афіцыйны прадстаўнік ЕС Петэр Стана, паведамляе «Радыё Свабода».

Фота: Roman Chop / Global Images Ukraine via Getty Images

У пачатку 2023 года Еўрасаюз узгадніў план паставак боепрыпасаў Украіне на суму два мільярды еўра. Пакет дапамогі прадугледжвае як непасрэднае забеспячэнне ўкраінскіх войскаў з наяўных у еўрапейскіх краін запасаў, так і замовы на вытворчасць новых боепрыпасаў. Мэта плана — на працягу года забяспечыць Украіну мільёнам снарадаў. Такім чынам, Украіна атрымала пятую частку абяцанага ЕС мільёна снарадаў.

У адпаведнасці з першым этапам плана, які дзейнічаў з лютага да канца мая, быў выдаткаваны адзін мільярд еўра для аплаты краінам ЕС прыкладна паловы кошту снарадаў, пастаўленых з іх арсеналаў. Пры гэтым ажыццявіць пастаўкі ў прадугледжаным аб’ёме не ўдалося, адзначае France Press.

Паводле звестак ЕС, краіны, якія ў яго ўваходзяць, з пачатку вайны Расіі супраць Украіны перадалі Кіеву вайскова-тэхнічную дапамогу на суму 20 мільярдаў еўра. ЗША па стане на канец ліпеня выдзелілі Украіне каля 44 мільярдаў даляраў.

Каментары27

  • Бобр
    12.08.2023
    Зачем обещать, если не можешь этого сделать. Хоть объяснили почему не поставили?
  • Žvir
    12.08.2023
    наивная баба, hod jašče nia skončyūsia, zarana rabić vysnovy.
  • Жвираваты
    12.08.2023
    Žvir, ..... ах вось яки ты насамрэч, казачны вожык...

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць