БЕЛ Ł РУС

Беларусь узмацніла мяжу сродкамі радыёэлектроннай барацьбы — спецслужбы Украіны

14.08.2023 / 16:01

Nashaniva.com

Цэнтр нацыянальнага супраціву, які звязваюць з украінскай вайсковай разведкай і Сіламі спецыяльных аперацый Украіны, паведаміў, што Беларусь нібыта набыла ў Расіі і пачала ўсталёўваць на сваёй мяжы сістэмы назірання тыпу «Мурам-П» і «Мурам-М», а таксама станцыі радыёэлектроннай барацьбы.

Фота: topwar.ru

«Для трэніровак і інструктажу ў Беларусь прыбылі спецыялісты з Узброеных сіл Расіі і ад вытворцаў. Асноўная мэта — навучыць беларускіх вайскоўцаў супрацьстаяць беспілотнікам», — адзначаецца ў паведамленні.

Комплекс «Мурам-П» — сістэма кругласутачнага відэа-цеплавізійнага назірання, кантролю і аховы адкрытых участкаў мясцовасці, а «Мурам-М» дазваляе збіраць звесткі на любой мясцовасці цягам трывалага часу, найперш — жывой сілы і тэхнікі на вялікай адлегласці. Асаблівасць гэтых комплексаў — іх можна разгарнуць цягам усяго дзвюх гадзін, а для іх абслугоўвання патрэбныя разлікі ў складзе толькі трох вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Пытанне пра плот на мяжы з Беларуссю вынесуць на рэферэндум у Польшчы

На мяжы з Беларуссю Польшча створыць вайсковую частку

Польская армія пачала на мяжы з Беларуссю аперацыю Rengaw

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула