БЕЛ Ł РУС

60-гадовага берасцейца асудзілі за каментар «скаты» пад відэа з праўладнага мітынгу ля пасольства Украіны

9.09.2023 / 09:59

Nashaniva.com

У судзе Маскоўскага раёна Брэста Сяргея Міцкевіча асудзілі за каментары пад відэа з праўладнага мітынгу пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. У мітынгу ўзялі ўдзел у тым ліку Алег Гайдукевіч, Рыгор Азаронак і Юрый Васкрасенскі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і прызначылі два гады «хатняй хіміі» і вялікі штраф, піша «Берасцейская вясна». Такі прысуд прызначыў Яўген Брэган па прапанове пракурора Хараўца.

Сяргей Міцкевіч. Фота: сацсеткі

Паводле версіі абвінавачання, 20 сакавіка 2022 года Міцкевіч напісаў каментар са словам «скаты» і згадаў Гайдукевіча і Васкрасенскага.

Паведамленне было напісана пад відэа, дзе Алег Гайдукевіч, Юрый Васкрасенскі, Рыгор Азаронак і некаторыя іншыя праўладныя актывісты 20 сакавіка мінулага года выйшлі да ўкраінскай амбасады ў Мінску і праводзілі, як яны гэта назвалі, «мерапрыемства супраць нацысцкай улады ва Украіне».

Да суда мужчыну ўтрымлівалі пад хатнім арыштам. У выніку Сяргею Міцкевічу прызначылі два гады «хатняй хіміі» і штраф у памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў).

Чытайце таксама:

Жыхара Пінскага раёна асудзілі за здымкі беларускай вайсковай тэхнікі

Палітвязень Сяргей Моніч не выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну

«Добра, што ёсць кнігі і ўсеагульная вера». Сваякам даходзяць весткі ад Сцяпана Латыпава з турмы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула