Грамадства

«Добра, што ёсць кнігі і ўсеагульная вера». Сваякам даходзяць весткі ад Сцяпана Латыпава з турмы

Сябры палітвязня Сцяпана Латыпава расказваюць у інстаграме, што лісты ад яго атрымліваюць бацька і родная цётка. Ад бацькі і цёткі таксама даходзяць лісты і Сцяпану. А таксама «зрэдку прабіваюцца паштоўкі і вестачкі ад сяброў і суседзяў з вялікай затрымкай», піша «Радыё Свабода».

Сцяпан Латыпаў

Сябры пішуць, што ў Сцяпана скончыліся канверты і папера, бо пісаў, адказваў, але, «відаць, лісты зніклі ў віры падзей». Кажуць, што «настрой нармальны настолькі, наколькі ён можа быць там».

Сцяпан малюе, «калі ёсць на чым», шмат чытае — прачытаў Оскара Уайлда, Джэка Лондана, О'Генры.

«Скончыліся сушаныя маліны, пакуначак якіх прывёз з Валадаркі, як талісман — 55 ягадак! Калі піць раз на тыдзень, то павінна было хапіць на год! Не хапіла. Кінуў у гарбату барбарыс, лядзяш і, калі разжаваць ягадку, то, пахрумкваючы костачкамі, можна пераканаць сябе, што ў гарбаце цэлая лыжка малінаў».

Сябры перадаюць усім «велізарнае прывітанне ад Сцяпана» і цытуюць радкі з ягонага ліста: «Добра, што ёсць кнігі і ўсеагульная вера».

Сцяпан Латыпаў асуджаны лукашэнкаўскім судом да 8,5 гадоў зняволення, год таму яго перавялі на два гады на турэмны рэжым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Палонны жыхар Бабруйска расказаў, як пасля п'янкі са знаёмымі ў саўне паехаў ваяваць за Расію за кампанію з імі5

Аўтары хіта-мільённіка «August» Intelligency рыхтуюць свой дэбютны беларускамоўны альбом1

Ці гэта дакладна можна есці? 10 беларускіх прадуктаў, якія вас здзівяць8

Ціханоўская ўдзельнічае ў Канферэнцыі па аднаўленні Украіны ў Гданьску, на якую не паехаў Зяленскі1

Сацсетку Укантакце таксама выдалілі з AppStore2

Apple выдаліла з App Store «Аднакласнікі», «Дзэн» і амаль усе дадаткі холдынгу VK4

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Зараз афіцыйна: у нядзелю ў Беларусі да +37°С2

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць