Грамадства1414

Каля Кургана Славы адкрылі кавярню ў стылі эпохі застою ФОТЫ

Каля Кургана Славы ў Смалявіцкім раёне пасля маштабнай рэканструкцыі адкрылася кавярня «Ля Кургана», аформленая ў стылі 1960—1970‑х гадоў. Адкрыццё прымеркавалі да 60‑годдзя пачатку будаўніцтва мемарыяльнага комплексу, паведамляе «Мінская праўда».

Ранейшая кавярня тут была невялікай і састарэлай, таму ў кастрычніку 2025 года пачалася яе мадэрнізацыя. Планавалася завяршыць работы да канца ліпеня 2026 года, але будаўнікі справіліся раней. Першыя наведвальнікі змаглі ацаніць абноўлены аб'ект ужо 25 чэрвеня.

Цяпер кавярня можа адначасова прыняць да 120 чалавек. Унутры размешчаныя прасторная абедзенная зала, банкетная зала для афіцыйных сустрэч, барная зона і адкрытая тэраса. Агульная плошча будынка складае каля 500 квадратных метраў. Вялікія панарамныя вокны адкрываюць від на мемарыял.

Асноўная ідэя праекта — перанесці гасцей у атмасферу часу, калі ствараўся сам Курган Славы. У інтэр'еры выкарыстаныя мэбля і свяцільні ў стылі савецкіх 1970‑х гадоў. Галоўным элементам аздаблення стала васьміметровая мазаіка з выявай ордэна Айчыннай вайны, падобнага да таго, што знаходзіцца ў падножжы мемарыяла.

Сцены ўпрыгожваюць карціны, прысвечаныя гісторыі Кургана Славы. На іх адлюстраванае будаўніцтва мемарыяла, яго адкрыццё, а таксама візіты вядомых гасцей, сярод якіх кубінскі камуністычны лідар Фідэль Кастра, мастак Міхаіл Савіцкі, кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны.

Асобна ўспамінаецца гісторыя пра візіт Кастра, які пасля пад'ёму на вяршыню кургана пад дажджом спусціўся не па лесвіцы, а проста па стромкім схіле.

Меню таксама вытрымана ў савецкай стылістыцы. Наведвальнікам прапануюць салату «Міністэрская», савецкі варыянт «Аліўе», катлету «Саўмінаўская» і дэсерт «Цёплы ўспамін».

Цэны застаюцца даступнымі: большасць гарачых страў каштуюць ад 10 да 20 рублёў, а фірмовыя стравы — каля 30 рублёў.

Для стварэння поўнай атмасферы эпохі ў адпаведным стылі аформілі нават форму афіцыянтаў і музычнае суправаджэнне.

Кавярня «Ля Кургана» будзе працаваць штодня з 10:00 да 22:00, за выключэннем панядзелка.

Каментары14

  • Сьвіслацкі жабец
    25.06.2026
    А вы яшчэ штосьці гоніце на Алеся Белага.
    Вось гэта культура так званай "Белой Руси", дзе жывуць праваслаўныя атэісты - рускія са знакам якасьці. Яны сябе адчувалі выдатна і калі за Луку галасавалі ў 94-м, і цяпер таксама.
    Гэта іхняя краіна. А вы, беларускамоўныя/каталікі/сьвядомыя/апазіцыянеры - чужыя.
    Ідзе этнічна-палітычная грамадзянская вайна.
  • Янка
    25.06.2026
    Сапраўдны чырвона-зялены ідыятызм. Курган - гэта насып над пахаваннем. Самая ідэя будаваць курганы у гонар перамогі над нацызмам была чымсці сумнеўным, бо курган - гэта месца сувязі з царствам памерлых у паганскіх рэлігіях. Ну а "патрыятычны" кабак у гэтым месцы - гэта ўвогуле мегакрынж, хоць пасля "Паедзем-паядзім" ля ўвахода на месца масавых расстрэлаў у Курапатах нічому не здзіўляешся. Засталося толькі выпусціць на сцэну п'янага Сямёна Сяменыча Гарбунова, які будзе гарланіць у мікрафон "А нам всё равно, а нам всё равно... ". Я так разумею, наступным крокам стане адкрыццё забаўляльнага комплекса ля мемарыяла Хатыні (калі той яшчэ не існуе) з фірмовым шакаладным дэсертам "спаленая хатка"
  • Хмм
    25.06.2026
    Сьвіслацкі жабец, куда яна iдзе? Вас 2%, и то в другой стране. Нет никакой войны, не льстите себе.

Цяпер чытаюць

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі ўкраінца, які пагражаў Наўроцкаму ў інтэрнэце14

Дом сям'і Уладзіміра Караткевіча стаіць занядбаны ВІДЭА11

«Я лічу, што лепш бы нікога не выпускалі, але засталіся б гэтыя санкцыі»57

«Хутчэй, камерцыйная разборка». Апейкін агучыў сваю версію знікнення Котава5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?11

У Мінску выставілі на продаж чатыры бары пад брэндам Lidbeer

Амерыканскі акцёр Чэнінг Татум прыйшоў на матч Францыя — Нарвегія ў вобразе Эрлінга Холанда2

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі2

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць