Грамадства11

З'явіўся мабільны дадатак з грамадскімі прыбіральнямі Мінска

Беларускі прадпрымальнік распрацаваў бясплатныя мабільны і вэб-дадатак «Кабінка», якія дапамагаюць знаходзіць грамадскія прыбіральні ў Мінску. Сэрвіс даступны на iOS, Android, у вэб-версіі, а таксама праз тэлеграм-бота, піша Onliner.by.

У дадатку карыстальнікі могуць убачыць размяшчэнне бліжэйшых прыбіральняў, фотаздымкі і апісанне зручнасцяў. Для тых, хто дрэнна арыентуецца ў горадзе, прадугледжаны рэжым компаса, а турысты могуць карыстацца картай нават без доступу да інтэрнэту.

Паводле слоў стваральніка праекта Яўгена Шапашнікава, ідэя ўзнікла з асабістага досведу і назіранняў за навакольнымі.

— Насамрэч у мяне было тры прычыны. Першая звязана з маімі бацькамі, якія заўсёды гулялі недалёка ад дома і баяліся адыходзіць далей. Я казаў ім: ідзіце ў парк, прагуляйцеся. Але аказалася, што яны проста не ведаюць, дзе знаходзяцца прыбіральні, і таму не хочуць далёка адыходзіць. Потым сябры расказалі, што ў іх бацькоў такая ж праблема, — падзяліўся ён.

Другой прычынай для стварэння сэрвісу сталі масавыя мерапрыемствы і наплыў турыстаў.

— Падчас дзяржаўных свят у горад прыязджае шмат людзей з рэгіёнаў. Часта можна ўбачыць, што заняты ўсе кусты, хоць людзі проста не ведаюць, што за 200—300 метраў ад іх ёсць прыбіральня, — адзначыў распрацоўшчык.

Трэцяя прычына аказалася звязанай з яго ўласнымі звычкамі.

— Я стараюся праходзіць па 20 тысяч крокаў за дзень і п’ю каву літрамі, таму для мяне самога гэтая праблема вельмі актуальная, — сказаў Шапашнікаў.

Распрацоўшчык спадзяецца, што дадатак дапаможа знізіць колькасць канфліктаў паміж наведвальнікамі і ўстановамі. Уладальнікі кавярняў, рэстаранаў і іншых аб’ектаў могуць самастойна дадаваць інфармацыю пра свае прыбіральні і пазначаць, ці даступныя яны толькі для кліентаў, ці адкрыты для ўсіх ахвотных.

Яўген расказвае, што на саму распрацоўку дадатку спатрэбіўся ўсяго тыдзень. Тэхнічная частка праекта была створана з дапамогай нейрасетак і інструментаў так званага «вайб-кодынгу». Пры гэтым значна больш часу заняло напаўненне базы даных.

— Каля месяца я асабіста абыходзіў горад і збіраў інфармацыю прыкладна пра 300 прыбіральняў. Фіксаваў інфраструктуру, наяўнасць доступу для людзей з інваліднасцямі і другімі асаблівасцямі

Каментары1

  • .
    25.06.2026
    Здаецца, не першая ініцыятыва на гэтую тэму. Аднойчы памрэ, калі распрацоўшчык згубіць інтарэс.
    На перспектыву лепш дапоўніць слой туалетаў на OSM (не на расейскім Яндэксе). А шукаць і паказваць можна ўжо ў іншых праграмах і сайтах на выбар карыстальніка.

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага35

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл1

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

Вызначылася першая пара, што згуляе паміж сабой у плэй-оф на мундыялі

«За адзін праект адных узнагародзілі, а мяне пазбавілі льготы». Абітурыент БДУІР паскардзіўся на рашэнне Мінадукацыі

«Лютая, абразлівая крытыка ўсяго беларускага. Але з мінулага ў будучыню немагчыма прайсці міма сучаснасці». Насевіч грунтоўна адказаў Алесю Беламу132

У Краснадарскім краі трэці раз за месяц атакавана і гарыць нафтабаза ў станіцы Палтаўская

Трамп заявіў, што Зяленскі даволі добра спраўляецца ў вайне з Расіяй6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага35

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць