Грамадства88

У гэту краіну можа паляцець Лукашэнка на перыяд сканчэння ўльтыматуму Зяленскага

Учора на сустрэчы з прэм'ерам Аляксандрам Турчыным Лукашэнка расказаў пра запланаваную доўгатэрміновую камандзіроўку за мяжу. Але куды?

Фота: kremlin.ru

З 25 па 28 чэрвеня ў Мінску і Мінскай вобласці будзе праходзіць XIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

«Таму трэба будзе вам гэтым займацца перш за ўсё, паколькі ў мяне тут працяглая камандзіроўка, — сказаў прэм’еру Лукашэнка. — І ў сувязі з гэтай працяглай камандзіроўкай — таксама якія пытанні нам трэба будзе вырашаць. Можа, ёсць прапановы».

Куды абудзецца візіт Лукашэнкі, яго прэс-служба не ўдакладніла.

Магчыма, размова пра Інданезію. Прынамсі ў інтэрв'ю каналу «Аль-Арабія» два тыдні таму Лукашэнка казаў пра будучы візіт у гэту краіну. «З В’етнамам у нас добрыя адносіны, з М’янмай. З Інданезіяй (вось мой наступны візіт туды будзе) нядрэнныя адносіны выбудаваліся, мы туды і прадаем, і тэхналогіі нашы яны просяць».

Што праўда, пра даты візіту не паведамлялася. Таму, магчыма, перад Інданезіяй Лукашэнка збіраўся заляцець у іншую краіну.

У мінулым ліпені ў Беларусь прыязджаў прэзідэнт Інданезіі Прабова Субіянта, а ў снежні ў Інданезіію лётаў Дзмітрый Лукашэнка.

Прабова Субіянта і Аляксандр Лукашэнка ў Мінску. 2025 год. Фота: «Пул першага»

Таксама сёння Дзмітрый Пяскоў анансаваў хуткую сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна. 

«Хутка будуць кантакты, мы паведамім», — сказаў ён, але адзначыў, што прыезду Лукашэнкі ў Маскву пры гэтым не чакаецца.

Нагадаем, што ў пятніцу вечарам заканчваецца ўльтыматум Зяленскага па прыбіранні рэтранслятараў з беларускай мяжы. 

Каментары8

  • Vwd
    24.06.2026
    Фактычна гэты час ў гісторыі вельмі часта называюць паваротным момантам. Той момант ад якога можа быць некалькі альтэрнатыўных шляхоў гісторыі.
  • Кока
    24.06.2026
    Ніва, хопіць кансьпіралёгіі. Анікуды Лука проста так не пабяжыць. Лёгкага зрынаньня клану быць ня можа
  • 3%
    24.06.2026
    Вы не відзіце, што дроны летают, а я віжу. Паэтаму і уезжаю.

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць