Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады
Праз пагрозу новага наступу з тэрыторыі Беларусі Украіне давядзецца фармаваць новыя вайсковыя брыгады. Пра гэта заявіў Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі.

Аляксандр Сырскі
Паводле слоў галоўнакамандуючага УСУ, Расія, не маючы поспеху на асноўных кірунках, можа паспрабаваць пашырыць фронт яшчэ на 160 кіламетраў за кошт паўночнага кірунку.
Сырскі падкрэсліў, што простага павелічэння колькасці ўжо існуючых падраздзяленняў будзе недастаткова — гэта не дазволіць эфектыўна ўтрымліваць больш працяглую лінію абароны.
«Калі фронт расце ўшыркі і ўглыб, арыфметыка няўмольная: патрэбны новыя воінскія часці», — заявіў галоўнакамандуючы УСУ.
-
Расія нанесла ракетны ўдар па Дняпры. Загінулі 5 чалавек, каля 30 атрымалі раненні
-
Заснавальніка найбуйнейшага ўкраінскага вытворцы дронаў, кампаніі Fire Point, спыталі пра ўзровень беларускай СПА. Яго адказ здзівіў
-
Паветраныя сілы ЗСУ пра рэтранслятары ў Беларусі: Цяпер расіянам значна цяжэй наносіць дакладныя ўдары
Каментары
Трэба нейкая падстава, каб знізіць мабілізацыйны ўзрост і падняць квоты тцк.