Музыка22

Аўтары хіта-мільённіка «August» Intelligency рыхтуюць свой дэбютны беларускамоўны альбом

Гурт Intelligency дапрацоўвае новы альбом. Ён будзе не толькі першым паўнавартасным за чатыры гады, але і першым беларускамоўным у іх дыскаграфіі. 

Фота: інстаграм @intelligency_band

«Мы пішам музыку ўжо 12 гадоў, спрабавалі граць яе ў многіх гарадах свету, але ніколі не задумваліся пра тое, каб наша творчасць перш за ўсё была патрэбная тут [у Беларусі]. Таму мы вырашылі запісаць вялікі альбом на беларускай мове», — падзяліліся музыкі.

«12 гадоў пісаць музыку дзеля таго, каб нарэшце прыйсці да самога сябе. У нас ёсць хіт «August», у нас ёсць іншыя песні-мільённікі, але чаго гэта ўсё варта ў нашы часы? Наш наступны альбом — асаблівы, на беларускай мове, для нашых людзей і проста для ўсіх добрых людзей. Няхай будзе свята музыкі».

На гэты момант вядомыя толькі назвы трэкаў будучай кружэлкі — «Мінск», «Камяні», «Таямніца», «Мара», «Каханне». А таксама — некаторыя ўрыўкі з трэкаў. Вось, напрыклад, некалькі такіх кавалкаў.

Аўтары абяцаюць у тэкстах шмат пасхалак і чыста беларускіх выразаў кшталту «кінь дурное».

Акрамя таго, музыкі ўжо прэзентавалі кліп на песню «Таямніца», у якім яны разам з акцёрамі месяць нагамі бруд, танцуючы на беларускім полі, а пасля ядуць халаднік, гуркі, дранікі і печаную бульбу з малаком. Пры гэтым знята ўсё ў вельмі рэйвавым вайбе.

«Нехта скажа: навошта [беларуская] мова, калі гэта абмяжуе кола слухачоў? Дурасці ўсё гэта — ад глыбокага неразумення і слепаты духу. Альбомы і канцэпцыі ніколі не састарваюцца; а народнае ніколі не імгненнае, а вечнае, і якое пашырае тваю свядомасць і дух як ніколі. А там, дзе мацуецца дух і ёсць ідэя — там і сіла», — упэўненыя артысты.

Канкрэтная дата рэлізу беларускага альбома ад Intelligency пакуль невядомая.

Каментары2

  • бабруйчанін
    25.06.2026
    Трапна...і німа чаго дадаць
    Нехта скажа: навошта [беларуская] мова, калі гэта абмяжуе кола слухачоў? Дурасці ўсё гэта — ад глыбокага неразумення і слепаты духу. Альбомы і канцэпцыі ніколі не састарваюцца; а народнае ніколі не імгненнае, а вечнае, і якое пашырае тваю свядомасць і дух як ніколі. А там, дзе мацуецца дух і ёсць ідэя — там і сіла», —
  • Влад
    12.07.2026
    Не взлетит! Ибо мизер потенциальных слушателей.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы5

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць