БЕЛ Ł РУС

Памерлага ў эміграцыі Дзяніса Швыркіна пахавалі ў Гродне

12.10.2023 / 18:43

Nashaniva.com

Дзяніса Швыркіна 12 кастрычніка пахавалі на радзіме ў Гродне. У пачатку кастрычніка яму правялі ўскрыццё, паведамляе Hrodna.life. Дзяніс памёр 23 верасня праз праблемы з сэрцам.

Дзяніс Швыркін. Фота: сацыяльныя сеткі

42-гадовы Дзяніс памёр у эміграцыі, у якую выехаў пасля затрымання ў верасні 2023 года за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Дзяніс — юрыст, прадпрымальнік, працаваў у МТС, лагістычнай кампаніі, Wildberries. Быў у актывізме са студэнцкіх гадоў. Супрацоўнічаў з арганізацыяй «Ратуша» Аляксандра Мілінкевіча, стварыў адну з першых у Беларусі моладзевых Школ правоў чалавека, займаўся рэгіянальнымі выдавецкімі праектамі.

Быў удзельнікам ініцыятыўнай групы па рэгістрацыі партыі «Разам», якую анансавала каманда Віктара Бабарыка, дэлегатам платформы «Сход». Удзельнічаў у перамовах з уладамі горада і сілавікамі як прадстаўнік грамадскасці.

У мужчыны засталіся жонка і дачка.

Чытайце таксама:

42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца

«Ведаю яго 25 гадоў». Мілінкевіч — пра памерлага гарадзенца Дзяніса Швыркіна, чыё сэрца не вытрымала ў эміграцыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула