БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрыецца новая крама нямецкага брэнда адзення

24.01.2024 / 18:03

Nashaniva.com

У сярэдзіне гэтага года ў новым гандлёвым цэнтры «Чэрвеньскі» адкрыецца крама нямецкага брэнда New Yorker. Гэта, відаць, першы выпадак з лютага 2022 года, калі заходняя кампанія сваю дзейнасць у Беларусі не змяншае, а пашырае, заўважыла «Люстэрка».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Яндэкс

У чэрвені гэтага года на месцы, дзе калісьці быў Чэрвеньскі рынак, запрацуе аднайменны гандлёвы цэнтр. Пакуль вядома толькі аб двух крамах, якія ў ім будуць. Гэта гіпермаркет Green, а таксама вядомы брэнд недарагога паўсядзённага маладзёжнага адзення New Yorker.

Першая крама New Yorker у Беларусі адкрылася вясной 2019 года пасля некалькіх няўдалых спробаў. Цяпер брэнд мае тры крамы ў Мінску і адзін у Гродне. З 2022 года запрацаваў таксама гандлёвы пункт у адным з ГЦ у Віцебску. Прасоўвае сетку ў нашай краіне кампанія «НьюФэшн». 

Чытайце таксама:

На месцы былога «Віталюра» на Паўднёвым Захадзе адкрыўся новы Green. Вось як там цяпер

У Беларусі закрываюць частку крамаў «Алмі»

Праясніўся далейшы лёс крамаў «Буслік»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула