БЕЛ Ł РУС

Нафтабаза ў Растоўскай вобласці гарыць пасля атакі ўжо чацвёрты дзень

31.08.2024 / 19:56

Nashaniva.com

Сховішча паліва пад Каменскам-Шахцінскім было атакаванае беспілотнікамі 28 жніўня.

Скрыншот відэа: «Блокнот Ростов»

Нафтабаза пад Каменскам-Шахцінскім у Растоўскай вобласці гарыць ужо чацвёрты дзень.

Сховішча паліва было атакавана беспілотнікамі 28 жніўня. У той жа дзень на базе адбыўся магутны выбух. З таго часу патушыць пажар не могуць. 31 жніўня на базе выбухнуў яшчэ адзін рэзервуар.

Жыхары Каменска і суседніх населеных пунктаў скардзяцца на едкі пах гарэлага — яны імкнуцца трымаць зачыненымі вокны і не выходзіць на вуліцу без неабходнасці, паведамляюць «Осторожно, новости». 

Улады пры гэтым сітуацыю на нафтабазе не каментуюць.

Гэта не адзіная падпаленая нафтабаза ў Растоўскай вобласці. Сховішча паліва пад Пралетарскам гарэла 13 дзён. Плошчу пажару ўдалося скараціць толькі ўчора — праз тое, што паліва ў рэзервуарах выгарала.

Чытайце таксама:

Выбух на Омскім НПЗ вывеў з ладу амаль палову магутнасцяў прадпрыемства — Reuters

Украінцы нанеслі ўдар па пароме з палівам у Керчанскім праліве. Паром затануў

Чацвёртыя суткі гарыць нафтабаза. На дапамогу выпісалі святароў РПЦ

Каментары да артыкула