БЕЛ Ł РУС

Раўбічы, «Менская лыжня» — 20 лютага

19.02.2010 / 11:32

Дадатковы аўтобусны маршрут, а таксама часовыя паркоўкі будуць выдзелены ў сувязі са спартыўным святам «Мінская лыжня — 2010», якое пройдзе ў Раўбічах 20 лютага на базе рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі. Аб гэтым паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Дадатковы маршрут аўтобуса нумар 449 будзе адпраўляцца з аўтавакзала «Маскоўскі» па маршруце станцыя метро «Усход» — Карбышава — РЦАП «Раўбічы». У сувязі са святам чакаецца вялікі паток машын, таму Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе скарыстацца грамадскім транспартам.

Як адзначылі ў ДАІ, на ўчастку аўтадарогі Р-80 (Слабада — Паперня) ад РЦАП «Раўбічы» да вёскі Аколіца для аўтамабільнага транспарту будзе арганізаваны аднабаковы рух ў напрамку да мемарыяльнага комплексу «Курган Славы». Паркоўка асабістага транспарту прадугледжана ўздоўж аўтадарогі Р-80 на ўмацаваных абочынах і будзе абазначана адпаведнымі знакамі. Рух маршрутнага транспарту будзе ажыццяўляцца ў абодвух напрамках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула