БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пагадзіўся стварыць польска-беларускую камісію ў справе СПБ

25.02.2010 / 18:31

Алесь Пілецкі

Аб гэтым са спасылкай на польскае МЗС паведамляе «Gazeta Wyborcza».

Сёння ў Кіеве міністр замежных спраў Польшчы, Радаслаў Сікорскі, сустрэўся спачатку са сваім беларускім калегам С.Мартынавым, а потым і з кіраўніком Беларусі, А.Лукашэнкам.

Падчас сустрэчы Лукашэнка выказаў згоду сумесна разабрацца ў сітуацыі з СПБ і пагадзіўся стварыць польска-беларускую групу экспертаў, якая зоймецца вырашэннем праблемы.

Паводле «Gazety Wyborczej», існуе два планы развіцця падзей. Першы прадугледжвае легалізацыю СПБ на чале з Борыс. У такім выпадку ў Беларусі афіцыйна з’явіцца два саюзы палякаў. Паводле другога варыянта, адбудзецца перадзел маёмасці афіцыйнага СПБ, частку якой перададуць неафіцыйнай арганізацыі на чале з А.Борыс.

Усе перамовы польскага МЗС з беларускім бокам вяліся ў рэжыме non paper — без падпісання афіцыйных дакументаў.

У сваю чаргу лукашэнкаўскае агенцтва БЕЛТА піша, што «Аляксандр Лукашэнка перакананы ў паспяховым вырашэнні сітуацыі вакол Саюза палякаў на Беларусі. Такую пазіцыю ён пацвердзіў сёння ў Кіеве, адказваючы на пытанні журналістаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула