БЕЛ Ł РУС

Падоўжылі забарону на ўвоз шэрагу тавараў праз мяжу з Літвой

31.03.2026 / 22:27

Nashaniva.com

Беларусь працягнула да 31 снежня 2027 года забарону на ўвоз праз літоўска-беларускую мяжу аўтатранспартам шэрагу тавараў, якія ўвозяцца для рэалізацыі або спажывання на тэрыторыі краіны. Зроблена гэта пастановай Саўміна ад 30 сакавіка 2026 года № 145, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Такая забарона ўпершыню была ўведзена з 1 красавіка 2024 года тэрмінам на паўгода. Потым яна тройчы працягвалася на аналагічны перыяд. Цяпер жа, атрымліваецца, яе пралангавалі адразу на год і дзевяць месяцаў.

Забарона тычыцца на гэты момант такіх тавараў, як:

Забарона не распаўсюджваецца, сярод іншых выключэнняў, на тавары, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі для асабістага карыстання.

Чытайце таксама:

У Еўрасаюзе ўводзяць падатак на дробныя пасылкі з іншых краін

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША

Каментары да артыкула